Таніроўку ў Беларусі забаранілі незаконна?

Забарона на таніроўку аўтамабільнага шкла ў Беларусі супярэчыць міжнародным правілам, пад якімі падпісалася наша краіна.
А гэта значыць, што ДАІ не мае права кіроўцам забараняць ездзіць на таніраваных аўто, і тым больш штрафаваць іх за гэта. У саміх правілах дарожнага руху напісана, што міжнародная канвенцыя важней за ўнутраныя законы.

Пра гэта нам распавёў заснавальнік народнага прававога сайта stop-gai.by Аляксандр:

Аляксандр: “Гэта артыкул 43 Еўрапейскай эканамічнай канвенцыі ААН, дзе сказана, што пярэдняе шкло таніраваць забараняецца, пярэднія бакавыя павінны мець не менш 70 адсоткаў святлапрапускальнасці. Пра заднія ж там няма ні слова. Беларусь ратыфікавала гэтыя правілы. А потым у аднабаковым парадку ўнесла змены ва ўласныя Правілы дарожнага руху”.

ДАІ апынулася ў складанай сітуацыі. Яна прызнае, што канвенцыя важней за унутраныя правілы, але зрабіць нічога не можа. Таніроўку сваім указам забараніў прэзідэнт. Цяпер энтузіасты збіраюцца звяртацца ў Канстытуцыйны суд. Магчыма, ён рассудзіць, што важней: указ прэзідэнта ці міжнародныя законы.

Падрабязнасці неўзабаве на нашым сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі