"Тарпеда-БелАЗ" разграміла "Шахцёр" — 3:0
26 верасня прайшлі два матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Нафтан" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 2:2, а жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" разграміла салігорскі "Шахцёр" — 3:0, два галы забіў Вадзім Дземідовіч (адзін — з пенальці), адзін — Андрэй Хачатуран. Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу адбыўся цэнтральны матч тура, "Мінск" прайграў БАТЭ — 1:2.
У нядзелю "Граніт" прыме ў Лунінцы гродзенскі "Нёман" (пачатак а 14-й гадзіне), "Слуцк" сустрэнецца з бабруйскай "Белшынай" (15.30), брэсцкае "Дынама" згуляе з мазырскай "Славіяй" (17.30). У панядзелак "Віцебск" сустрэнецца з "Гомелем" (18.30).
Лідыруе БАТЭ — 52 ачкі, у мінскага "Дынама" — 40, у "Мінска" — 37, у "Шахцёра" 34 ачкі.
На здымку: Вадзім Дземідовіч. Фота: by.tribuna.com