Тэхаскім настаўнікам дазволілі насіць зброю ў школу

Настаўнікам і супрацоўнікам школ школьнай акругі Харалд у штаце Тэхас дазволілі насіць зброю на ўрокі. Дазвол дадзены для самаабароны ў выпадку страляніны. Настаўнікі, аднак, павінны мець дазвол на нашэнне зброі і прайсці курс дзеянняў у крызіснай сітуацыі. Акрамя таго, яны павінны выкарыстоўваць адмысловыя патроны, каб звесці да мінімуму рызыку рыкашэту.

Чыноўнікам спатрэбіўся год, каб зацвердзіць прапанову аб дазволе зброі ў школах. Аднак іншых спосабаў абараніцца настаўнікі акругі не маюць, а небяспека ўзнікнення страляніны ёсць заўсёды.

Дарэчы, тэхаскі дазвол стаў у ЗША прэцэдэнтам. Паўсюдна ў школах краіны зброя забароненая.

Подробности

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі