Тэрарысты збілі ўкраінскі верталёт, загінуў генерал

Як паведаміў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў, "тэрарыстамі з расійскай зброі ПЗРК быў збіты наш верталёт, які якраз вёз вайскоўцаў для ратацыі, — 14 вайскоўцаў загінулі разам з генералам Кульчыцкім".



УНІАН дадае, што МІ-8 прывёз на гару Карачун, дзе базуюцца ўкраінскія сілавікі, прадукты, ваду, бронекамізэлькі. Верталёт узяў на борт байцоў, якія ляцелі на адпачынак, і праз некалькі хвілін у паветры ён быў падбіты. Пры падзенні выбухнулі бакі з палівам. Ніхто не выжыў.
 

Гэта ўжо трэці ўкраінскі верталёт, збіты баевікамі.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі