Тэст на H1N1 ужо ёсць у Беларусі!
Галоўны беларускі спецыяліст па грыпе распавядае слухачам Еўрарадыё, адкуль узяўся “свіны грып” і ці горшы ён за “птушыны” 2005 года, як можна “падхапіць” H1N1 і чаму мяса свінняў можна дагэтуль есці без рызыкі, а таксама пра тое, што засталося “засвоіць” новаму вірусу, каб пачалася пандэмія. Эпідэмія “свінога грыпу” спыняцца не збіраецца. Новы вірус ужо трапіў у 39 краінаў свету, ад яго памерлі 72 чалавекі. У мінскім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі сцвярджаюць, што вакцыны ад H1N1 у свеце дагэтуль не існуе. Праўда, “свіны грып” паддаецца лекам, якія прадаюцца ў аптэках. І лятальнасць яго невысокая — усяго каля 2%.
Лекцыю пра новы грып адмыслова для слухачоў Еўрарадыё прачытала Наталля Грыбкова, кіраўніца беларускага Нацыянальнага цэнтра па грыпе.
Наталля Грыбкова: “Калі раней вірус грыпу распаўсюджваўся па планеце з хуткасцю дыліжанса, дык зараз ён распаўсюджваецца з хуткасцю звышгукавога самалёта. Сённяшні ўзровень развіцця транспартнага спалучэння робіць верагодным, што ў любы момант не толькі вірус грыпу, а любы патаген можа быць дастаўлены ў нашую краіну з любога месца свету.
Літаральна за некалькі гадзінаў вірус можа трапіць у любую краіну. І гэта адбываецца на нашых вачах: праз Атлантыку грып лёгка трапляе ў Еўропу самалётам... А ў Еўропе амаль усе выпадкі захворвання H1N1 – завазныя”.
ЕРБ: Вы так спакойна пра гэта разважаеце...
Н.Г.: “Таму што ў Беларусі ажыццяўлыюцца ўсе магчымыя захады, накіраваныя на перадухіленне ўвозу новага віруса ў краіну, а таксама на яго як мага ранейшае выяўленне”.
ЕРБ: Кажуць, што ў аэрапортах пасажырам мераюць тэмпературу?
Н.Г.: “Вядома, гэта адзін з захадаў. Пачнем з клінічнай карціны новага грыпу. Часта ён суправаджаецца тэмпературай — каля 38 градусаў. Гэта рэспіраторнае захворванне — будуць сімптомы рэніту, ангіны, будзе балець галава. Таму рэгістрацыя тэмпературы мае прафілактычнае значэнне.
Калі на самалёце ёсць пасажыр з тэмпературай, і тым больш калі ён прыляцеў з небяспечнага рэгіёна – натуральна, што ён небяспечны.
ЕРБ: Такі чалавек у краіну не трапіць?
Н.Г.: “Любы падазроны чалавек трапіць у каранцін. Ёсць медыцынская служба ў аэрапорце — СКТ, якая кантралюе, у якім стане прыляцелі пасажыры. Калі знойдзе каго-небудзь — усе пасажыры будуць змешчаныя ў каранцін, пад назіранне”.
ЕРБ: Як медыкі адрозніваюць “свіны грып” ад якога-небудзь іншага, ці нават ад звычайнага насмарку?
Н.Г.: “На вока ці па клінічнай карціне захворвання адрозніць вірус немагчыма. Для гэтага ёсць лабараторная дыягностыка. У хворых бяруцца мазочкі з насаглоткі. Падчас звычайнага, сезоннага грыпу ў іх метадам імунафлуарэсцэнтнага аналізу выяўляецца наяўнасць антыгену.
Так можна дакладна сказаць, які з вірусаў выклікаў рэспіраторнае захворванне. Гэта не абавязкова вірус грыпу. Можа быць парагрып, адэнавірусы, карона-, рынавірусы. Дыягнастычная сістэма ў звычайных умовах ёсць толькі на гэтыя вірусы”.
ЕРБ: Ці ёсць тэст на “свіны грып”?
Н.Г.: “Так, ужо ёсць”.
ЕРБ: Як часта вы атрымліваеце навіны пра распаўсюд эпідэміі з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя?
Н.Г.: “Двойчы на дзень. Бо яшчэ 29 красавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя павысіла ступень пагрозы пандэміі з 4-й на 5-ю. 5-я фаза — гэта калі рэгіструюцца вялікія кластэры хворых людзей, але абмежаваная перадача віруса ад чалавека да чалавека. Калі вірус зробіць апошні крок і навучыцца эфектыўна перадавацца — будзе пандэмія.
Але зараз гэтага няма. Што гэта значыць? Пракантактаваў адзін чалавек з іншым і захварэў. У эпідэмічным ланцужку іх толькі два. Далей захворванне не ідзе”.
ЕРБ: То бок, калі чалавек захварэў ад іншага чалавека, наступнага ён заразіць не зможа?
Н.Г.: “Пакуль гэта так”.
ЕРБ: Ці ёсць ужо вакцына ад свінога грыпу?
Н.Г.: “На жаль, на гэтае пытанне адказ пакуль адмоўны. Магчымае выкарыстанне вакцын ад звычайнага, сезоннага грыпу, каб зменшыць верагоднасць утварэння рэасартанта”.
ЕРБ: А што такое рэасартант?
Н.Г.: “Вірус грыпу мае сегментаваны геном. Ён уяўляе з сябе 8 фрагментаў РНК. Вірус А можа выклікаць пандэміі. Вірус С вывучаны мала, бо выклікае бессімптомныя захворванні. Чалавек не заўважае, калі ён хварэе на грып С. Гэта небяспечна, бо ён можа заўсёды захоўвацца ў арганізме. Магчыма, ён яшчэ дасць нам працы ў будучыні. А вірус B можа выклікаць эпідэміі, абмежаваныя тэрытарыяльна
У прыродзе існуе рэзервуар віруса А. Гэта птушкі. У птушак вірус змяняецца мала, бо ён адаптаваўся да іх арганізму. Але розных вірусаў там шмат, шмат камбінацый з бялкоў гемаглютыніну і нейраменідазы – асноўных антыгенаў, што хутка змяняюцца.
Бо праз тое, што ў грыпу такі фрагментаваны геном, ён вельмі хутка змяняецца падчас пасіравання — калі заражае якога-небудзь гаспадара”.
ЕРБ: Але пры чым тут свінні і H1N1?
Н.Г.: “Часам здараецца так, што грып А можа пераадолець відавы бар’ер. І вось трапляецца на яго шляху такая жывёліна, як свіння. Жывёліна ўнікальная, бо ў яе арганізме ёсць рэцэптары, на якія могуць “сесці” і вірусы грыпу птушак, і вірусы грыпу чалавека.
Захворванне ў свіней, у адрозненне ад птушак, праходзіць у рэспіраторнай форме. Свінні чхаюць, калі хварэюць! У той жа час вірус “нацягвае” на сябе клеткі гаспадара, каб эфектыўна заражаць іншага гаспадара гэтага ж віда. Так вірус грыпу свінняў набывае рэцэптары, якія дазваляюць яму сесці на клеткі рэспіраторнага тракта чалавека”.
ЕРБ: То бок, “свіны грып” – гэта той жа самы птушыны?
Н.Г.: “Уявім сабе момант, калі ў адной свінні сустракаюцца вірус грыпу чалавека і вірус грыпу птушкі... Можа атрымацца новы вірус, невядомы дагэтуль ні чалавеку, ні свінні. І вось гэта, тое, што сабралася, выходзіць з клеткі і пачынае распаўсюджвацца. Так аднойчы выйшла “іспанка”, наступны раз – “азіяцкі грып”, і не так даўно – “ганконг”.
ЕРБ: Кожны наступны вірус больш небяспечны за папярэдні?
Н.Г.: “Не абавязкова. Але кожны новы вірус невядомы імуннай сістэме чалавека. Чалавек не мае аніякіх сродкаў абароны. Так і ўзнікае пандэмія. І ў пандэмічным вірусе абавязкова прысутнічаюць гены віруса грыпу птушак, грыпу свінняў і грыпу чалавека”.
ЕРБ: Як людзі заражаюцца свіным грыпам?
Н.Г.: “Пры чханні з кропелькамі сліны вірус можа выляцець на 1,5 метра. Калі чалавек, што даглядае свінняў (і асабліва хворых свінняў!) быў на гэтай адлегласці — ён можа заразіцца. Калі кропелькі з вірусам трапілі на яго адзенне, на рукі, а пасля ён пацёр твар — заражэнне амаль непазбежнае”.
ЕРБ: А калі чалавек есць мяса хворай свінні?
Н.Г.: “Не, не заражаецца. Ёсць небяспека заразіцца пры гатаванні мяса. Але вірус пры 70 градусах гіне за 30 хвілінаў. Калі мяса апрацаванае, небяспекі няма”.
ЕРБ: Чаму тады паўсюль шумяць, што нельга есць свініну?
Н.Г.: “Каму выгадны гэты шум? Калі вы паглядзіце на медыцынскі свет — усе спакойна і нармальна працуюць. А вось тое, што звязана з камерцыяй...”
ЕРБ: А ад якога грыпу памірае больш людзей — ад звычайнага ці ад свінога?
Н.Г.: “На шчасце, “свіны грып” мае невысокую лятальнасць. Калі мы возьмем вірус грыпу птушак, там лятальнасць дасягае 60-70%. То бок, са 100 чалавек 60-70 чалавек гіне. А тут лятальнасць каля 2%”.