Тозік: Першы раз затрымалі нецвярозым за рулём — канфіскаваць аўто!

Змены ў заканадаўства, якія прадугледжваюць канфіскацыю аўтамабіля ў тым выпадку, калі аматар выпіць і сесці за руль быў затрыманы за гэтае правапарушэнне двойчы цягам года, не далі жаданага выніку.  Менавіта таму віцэ-міністр Анатоль Тозік прапануе зрабіць пакаранне яшчэ больш жорсткім.



Тозік: “За першыя 4 месяцы гэтага года за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане да адказнасці прыцягнутыя каля 9 тысяч чалавек, па фактах паўторнага кіравання аўто ў нецвярозым стане распачатыя 707 крымінальных спраў. Рашэннем судоў ужо канфіскавана 125 транспартных сродкаў. Па віне нецвярозых кіроўцаў за 4 месяцы загінула 18 чалавек, скалечаныя 106. Выявілася, прынятых мер недастаткова. Лічу апраўданым і думаю, што гэта будзе станоўча ўспрынята ў грамадстве, пайсці далей і ўвесці норму аб канфіскацыі аўто ўжо пасля першага затрымання”.



З тым, што з п’янствам за рулём неабходна нешта рабіць, бо пакуль ад прынятых мер вынік не вельмі вялікі, пагаджаецца і міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі. Тым не менш, міністр кажа, што адразу кідацца і змяняць нормы заканадаўства ў адпаведнасці з прапановамі Анатоля Тозіка не трэба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі