Траіх чалавек, якіх у Кемераве лічылі зніклымі без вестак, знайшлі жывымі
Траіх чалавек, якіх у Кемераве лічылі зніклымі без вестак, знайшлі жывымі. Праваахоўнікі праверылі заявы пра 67 чалавек, зніклых без вестак пасля пажару ў гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня”. Следчы камітэт Расіі адзначае, што на сённяшні дзень ёсць заявы пра знікненне і гібель 64 чалавек.
Жахлівы пажар у чатырохпавярховым гандлёвым цэнтры адбыўся 25 сакавіка. Сярод загінулых больш за 40 дзяцей. 28 сакавіка ў Расіі прайшоў агульнанацыянальны дзень жалобы.