"Транснафта" адмовілася павялічваць тарыфы за транзіт нафты па Беларусі

Расія адмаўляецца плаціць больш за транзіт нафты / tvpworld.com, ілюстрацыйнае фота
Расія адмаўляецца плаціць больш за транзіт нафты / tvpworld.com, ілюстрацыйнае фота

Расійская кампанія "Транснафта" адмовілася павялічваць тарыфы на транзіт нафты праз Беларусь. Як перадае ТАСС, расіяне не атрымалі ад Беларусі абгрунтавання, чаму тарыфы на прапампоўку нафты мусяць вырасці на 84%.

У лісце расійскай кампаніі на адрас "Гомельтранснафта Дружбы" гаворыцца, што памер тарыфаў мусіць вызначацца ў адпаведнасці з вызначанай методыкай.

"У складзе прадстаўленых матэрыялаў па пазапланавым пераглядзе тарыфаў фактычна адсутнічае фінансавая і бухгалтарская справаздачнасць за I квартал 2023 года, якая пацвярджае ўзнікненне страт па транзіце нафты расійскага паходжання праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь", — заяўляе расійская кампанія.

Беларусь з 1 лютага 2023 года павялічыла ўжо тарыфы на транзіт нафты праз сваю тэрыторыю на 9%.

Напрыканцы траўня "Гомельтранснафта Дружба" прапанавала павялічыць тарыфы на 84%, спрабуючы кампенсаваць страты ад эканамічных санкцый. На пачатку 2023 года Германія і Польшча адмовіліся ад расійскай нафты на карысць казахстанскай. Пры гэтым аб'ёмы прапампоўкі заўважна скараціліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі