Трупа "Купалаўцы" пакажа спектакль паводле рамана Бахарэвіча "Сабакі Еўропы"

Трупа "Купалаўцы" пакажа спектакль паводле рамана Бахарэвіча "Сабакі Еўропы"

Тэатральная трупа "Купалаўцы" падрыхтавла спектакль "Гусі-людзі-лебедзі" паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы".

Тры паказы адбудуцца ў польскім Любліне ў Тэатры Юліуша Асцервы (Narutowicza 17, Lublin): 

17 чэрвеня — у 19:00;
18 чэрвеня — у 14:00; 
19 чэрвеня — у 18:00.

19 чэрвеня таксама запланаваная сустрэча з акторамі і аўтарам рамана. Пачатак у 21.30 на дзядзінцы Цэнтра культуры.

Уваход вольны. Акторы прапануюць замест куплі квітка далучыцца да дабрачыннага збору сродкаў праекту "PAH – Polish Humanitarian Action".

Дарэчы, паводле рамана "Сабакі Еўропы" сваю пастаноўку ўжо зрабіў Свабодны тэатр.

Сам раман у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі