Турыстаў будуць пускаць у "Мальдывы" пад Ваўкавыскам, але не ўсіх

Турыстаў будуць пускаць у "Мальдывы" пад Ваўкавыскам, але не ўсіх

Фантастычныя кар’еры пад Ваўкавыскам адкрыюць для арганізаваных груп турыстаў. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Таццяна Андрушкевіч, інфармуе volkovysknews.by.

Як вядома, у бязвізавую тэрыторыю уключылі пяць раёнаў Гродзенскай вобласці, у тым ліку і Ваўкавыскі. Замежнікі змогуць прыязджаць туды на 15 сутак. Краснасельскія "Мальдывы" — адзін з самых прыгожых аб'ектаў, які не можа не вабіць турыстаў. Але наведванне кар'ераў забаронена з прычыны бяспекі.

"Краснасельскбудматэрыялы" падрыхтавала добрааўпарадкаваныя месцы, дзе можна рабіць фотасесіі. Аднак "стыхійным" турстам на аб'ект патрапіць не ўдасца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі