TUT.by: Сілавікі зацікавіліся сузаснавальнікам акумулятарнага завода ў Брэсце

TUT.by: Сілавікі зацікавіліся сузаснавальнікам акумулятарнага завода ў Брэсце

У праваахоўных органаў з'явіліся пытанні да дырэктара кампаніі "ПАК-управление", чальца Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце Віктара Лемяшэўскага. Пра гэта парталу TUT.by паведамілі тры інфармаваныя крыніцы.

Найбольшую вядомасць Лемяшэўскі набыў у сувязі з будаўніцтвам акумулятарнага завода "АйПауэр" у Брэсце. Мясцовыя жыхары амаль паўтара года кожны тыдзень выходзяць на акцыі пратжсту супраць гэтага будаўніцтва.

14 чэрвеня старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс загадаў прыпыніць будаўніцтва "да ліквідацыі выяўленых парушэнняў". 17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол заводу на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу. 

Паводле інфармацыі TUT.by, Лемяшэўскага і некаторых ягоных падначаленых сёння ўначы затрымалі сілавікі. У чым іх вінавацяць, пакуль невядома.

Намеснік дырэктара 1AK-GROUP Аляксандр Воран ​​сказаў журналістам, што не мае інфармацыі пра месцазнаходжанне Лемяшэўскага.

Прэс-служба КДБ ад каментароў адмовілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі