Тым, хто даглядае дзяцей-інвалідаў, дазволяць падпрацоўваць

Тым, хто даглядае дзяцей-інвалідаў, дазволяць падпрацоўваць

Мінпрацы і сацабароны унесла ў Палату прадстаўнікоў новую рэдакцыю праекта закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей". Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавяла намесніца начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

У дакуменце прапісана павелічэнне дапамогі па дагляду за дзёнкам-інвалідам. Акрамя таго, ім дазволяць падпрацоўваць.

"Бацькам, якія ажыццяўляюць дагляд за дзіцём-інвалідам, дадуць права працаваць з захаваннем матэрыяльнай дапамогі. Але толькі ва ўмовах няпоўнай занятасці — не больш за 0,5 стаўкі — ці дома", — зазначыла чыноўніца.

Бацькоў, якія даглядаюць за дарослымі інвалідамі, новаўвядзенне датычыцца не будзе.

Памер дапамогі па даглядзе за дзіцёнкам з трэцяй ці чацвёртай ступенню страты здароўя плануецца павялічыць са 100% да 120% бюджэту пражытачнага мінімуму. Зараз 120% БПМ — гэта 210 рублёў 60 капеек. Акрамя таго, бацькам плануецца даць права на дапамогу па даглядзе за дзіцём-інвалідам незалежна ад таго, якую пенсію яны атрымліваюць. Сёння такое права ёсць толькі ў бацькоў, якiя самі з'яўляюцца iнвалiдамi.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі