Тымчук: Расіяне збіраюцца пахаваць сваіх загінулых пад Луганскам
У пасёлку Чырвоны Прамень (Красный Луч) прадстаўнікі расійскай арміі запатрабавалі выдзеліць зямлю для пахавання загінулых.
Пра гэта паведаміў у Facebook украінскі вайсковы эксперт Дзмітрый Тымчук, які спасылаецца на дадзеныя групы "Інфармацыйнае Супраціўленне". Ён падкрэслівае, што гаворка ідзе пра загінулых расійскіх вайскоўцаў.
Як вядома, Масква не прызнае, што расійская армія ваюе ва Украіне. Тым часам, у Кіеве заявілі пра 2 тысячы забітых расійскіх вайскоўцаў.
Фота — Reuters