Тымчук: У Данецку рыхтуюцца правакацыі, каб сарваць перамір'е
Расійскія вайскоўцы і баевікі рыхтуюць узброеныя правакацыі, каб сарваць перамір'е, падпісанае 5 верасня ў Мінску.
Пра гэта паведамляе каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук. "У прыватнасці, па нашых звестках, тэрарыстамі плануюцца абстрэлы н.п. Данецк з ужываннем РСЗА "Град", з мэтай абвінаваціць у гэтым украінскія войскі", — перадае УНІАН словы Тымчука. Акрамя таго, у раёне Яленаўкі зафіксавана перасоўванне дзвюх установак РСЗА БМ-21 "Град".
Тымчук адзначыў, што ўкраінскія войскі выконваюць перамір'е, адкрываючы агонь толькі ў выпадку нападу на іх пазіцыі. Пры гэтым украінскія падраздзяленні выкарыстоўваюць толькі стралковую зброю.
Фота — Мінабароны РФ