У 14.00 на Еўрарадыё жывы эфір з фатографам Аляксандрам Васюковічам
Аляксандр Васюковіч заняў першае месца ў намінацыі “Канфлікт” на міжнародным фотаконкурсе “Прамы погляд 2016”. На фотаздымках праекта можна пабачыць адзіночныя і групавыя партрэты украінскіх жаўнераў, зробленыя Васюковічам падчас паездкі на фронт летам 2014 года.
Падчас творчай сустрэчы з беларусам у залу Цэнтра FOTODOC у Маскве прыйшоў мастак Антон Белікаў і пачаў замалёўваць здымкі Васюковіча фарбай з балончыка. “Вы — сціплы фашыст! Я пагарджаю вамі… Што вы робіце? Гэта ж забойцы! Яны забівалі жанчын і дзяцей. А вы прыязджаеце ў Маскву і вешаеце іх фота тут! Вы — усмешлівы гадзёныш. Як вам не сорамна?” — гаварыў Белікаў Васюковічу.
Фатограф Аляксандр Васюковіч стане госцем жывога эфіра на Еўрарадыё у 14.00.