У 2013 годзе ў Мінску па-беларуску вучылася толькі 1,6% школьнікаў

Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык.

"За апошнія пяць гадоў гэтыя паказчыкі скараціліся ў паўтара раза. Ёсць факты, якія проста выклікаюць абурэньне… У асобна ўзятых раёнах на працягу трох апошніх гадоў ад 16 старэйшых груп дашкольных устаноў да гэтага года засталося адна, а беларускамоўных класаў у школах і гімназіях і зусім няма", - цытуе чыноўніка агенцтва БелаПАН.

У той жа час кіраўнік камітэта адзначыў, што ў горадзе дастаткова бацькоў, якія хочуць аддаць дзяцей у беларускамоўныя групы дзіцячых садоў і беларускамоўныя класы. Аднак з імі не працуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі