У апошні дзень года месцамі будзе да –20
У чацвер, 31 снежня, у Беларусі будзе марознае надвор’е амаль без ападкаў. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца.
Чакаецца пераменная хмарнасць, будзе пераважна без ападкаў і толькі месцамі па ўсходзе пройдзе невялікі снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.
Паводле прагнозаў метэаролагаў, вецер будзе паўночным, 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў марозу, а месцамі дасягне мінус 15-20 градусаў. Удзень будзе ўмеркаваны мароз аз 4 да 10 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: nemiga.info