У Арцёмаўску баевікі адкрылі агонь на перамовах, ёсць ахвяры
Дакладных звестак пра загінулых і параненых пакуль няма.
У Арцёмаўску на Данеччыне баевікі так званай Данецкай рэспублікі паспрабавалі правесці перамовы з камандзірам танкавай часці, інфармуе news.liga.net. Падчас перамоваў пачалася страляніна, у выніку якой ёсць забітыя і параненыя.
На сённяшні дзень баевікі вызвалілі будынкі пракуратуры і банка. Месца іх перадыслакацыі невядомае.
Дарэчы, у ноч з 8 на 9 чэрвеня тэрарысты спрабавалі захапіць вайсковую часць у Арцёмаўску. Украінскія вайскоўцы адбілі атаку, а баевікі панеслі страты.
Фота — ЕРА