У армянскім тунэлі выбухнуў беларускі грузавік з тэлевізарамі і "пралкамі"
У аўтатунэлі ў Арменіі выбухнуў і загарэўскі грузавік з беларускімі нумарамі, інфармуе Міністэрства транспарту, сувязі і інфармацыйных тэхналогій Арменіі.
Аўтамабіль перавозіў тэлевізары і пральныя машыны. Чалавечых ахвяр пры здарэнні не было, але машына, як сведчыць армянская крыніца, літаральна ператварылася ў попел.
Таксама пры здарэнні атрымаў значныя пашкоджанні і сам аўтатунэль. Яго зачынілі для рамонту.