У Ашмянах міліцыя затрымала лідэра АГП Анатоля Лябедзьку

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў затрыманы ў 14 гадзінаў
у пятніцу ў Ашмянах. Яго прывезлі ў пастарунак.
Прычыну затрымання палітыку не паведамілі. "Найхутчэй супрацоўнікі міліцыі цяпер звязваюцца з абласным начальствам альбо з Мінскам, каб атрымаць адпаведныя інструкцыі", - выказаў меркаванне Лябедзька ў тэлефоннай размове.

Паводле словаў Лябедзькі, у Ашмянах была запланаваная сустрэча з кандыдатам на ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

Разам з Анатолем Лябедзькам затрыманы сябра маладзёжнай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" Мікалай Сяргіенка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі