У аўторак Лукашэнка адправіцца ў Пакістан

У аўторак Лукашэнка адправіцца ў Пакістан

4-6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведае Ісламскую Рэспубліку Пакістан з афіцыйным візітам, паведамляе яго прэс-служба.

У кіраўніка Беларусі плануюцца перамовы з прэм'ер-міністрам краіны Навазам Шарыфам, прэзідэнтам Мамнунам Хусэйнам, а таксама кіраўніцтвам пакістанскага парламента. Чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў па розных напрамках супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам.

Акрамя таго, Лукашэнка паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця чацвёртага Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму ў Ісламабадзе.

Мінулы раз беларускі кіраўнік наведваў Пакістан у траўні 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі