У аўторак па поўдні Беларусі — да +15
10 сакавіка ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Як інфармуе БЕЛТА, будзе пераважна без ападкаў, уначы і зранку ў некаторых раёнах краіны згусціцца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да +4 градусаў. Днём будзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, месцамі па поўдні — да +15.
Фота — globus.tut.by