У аўторак спёка адступіць, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы

Хмары над горадам / З архіва Еўрарадыё
Хмары над горадам / З архіва Еўрарадыё

У аўторак, 18 ліпеня, спёка адступіць, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць таксама і пра моцныя дажджы, якія прагназуюцца месцамі. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах парывы ветру будуць дасягаць 15-18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — ад +17 да +19), удзень — 21-27 цяпла (у сталіцы — ад +22 да +24).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі