У аўторак у Беларусі чакаецца да 14 градусаў цяпла
У аўторак у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ўдзень на захадзе нашай краіны. У начныя гадзіны чакаецца ад 0 да мінус 6 градусаў, толькі на Брэстчыне — 1-3 цяпла. У дзённыя гадзіны прагназуецца 6-12 градусаў са знакам плюс, а на паўднёвым захадзе Беларусі — да 13-14 цяпла.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні, удзень — 5-10 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.