У аўторак у Беларусі чакаюцца замаразкі

У аўторак у Беларусі чакаюцца замаразкі

У аўторак, 29 верасня, у Беларусі ўначы і раніцай месцамі на глебе чакаюцца замаразкі — да 0 — мінус 2 градусаў, магчымы туман. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Невялікія кароткачасовыя ападкі прагназуюцца месцамі толькі ў дзённыя гадзіны. Вецер чакаецца паўночны, 3-8 метраў за секунду (з парывамі да 14 метраў).

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны прагназуецца 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень — 8-14 цяпла. Такое ж надвор'е ў Беларусі захаваецца ў сераду і ў чацвер.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі