У Баранавічах прайшоў адзінкавы пікет супраць павышэння пенсійнага ўзросту
Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 28 сакавіка правёў 15-хвілінны пікет каля помніка Леніну ў Баранавічах. Ён стаяў з плакатам "Я супраць павышэння пенсійнага ўзросту. А вы?", піша Intex-press.
Прадпрымальнік кажа, што разам з аднадумцамі хоча сабраць 50 000 подпісаў па ўсёй Беларусі супраць павышэння пенсійнага ўзросту. Сам ён у адных Баранавічах мяркуе сабраць 5000 подпісаў.
Чарнавус плануе праводзіць такія пікеты рэгулярна. У каментары БелаПАН ён паведаміў, што заяўку на пікет не падаваў, бо бракавала часу. Сама акцыя адбылася без эксцэсаў.