У Баранавічах угодкі БНР могуць адсвяткаваць у будынку гарвыканкаму?

Больш за 300 подпісаў жыхароў Баранавічаў сёння былі перададзеныя ў мясцовы гарвыканкам. Мясцовыя актывісты прыклалі іх да заявы з просьбай дазволіць святкаванне 90-х угодкаў дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў будынку... выканкаму.

Як распавёў Еўрарадыё старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца, раней былі атрыманыя адмовы ад усіх пяці гарадскіх дамоў культуры:

"Цяпер мы звярнуліся з паўторнай заявай, каб далі нам вялікую залу гарвыканкаму. І да гэтай заявы прыклалі 307 подпісаў грамадзян горада Баранавічы. Спадзяемся, што нам гэтае памяшканне дадуць, бо 75-я ўгодкі БНР у 1993 годзе мы святкавалі ў гэтай зале гарвыканкаму".


Дарэчы, у снежні 1997 года цяперашні мэр Мінску, а тады кіраўнік Баранавічаў Міхаіл Паўлаў, дазволіў мясцовым актывістам правесці святкаванне 80-х угодкаў Усебеларускага кангрэсу ў адным з дамоў культуры ў горадзе.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі