У Баранавічах міліцыя высвятляла прычыну незвычайнай транспарціроўкі каровы

Выпадковы мінак ішоў з палкай за аўтамабілем

Выпадковы мінак ішоў з палкай за аўтамабілем / Кадр з відэа

У Баранавічах міліцыя высвятляла прычыну незвычайнай транспарціроўкі каровы, якая трапіла на відэа. Яе галава і пярэднія ногі знаходзіліся ў кузаве грузавіка, а па праезнай частцы яна ішла толькі на задніх нагах.

Як піша nashkraj.by, у грузавіку перавозіліся на забой пяць кароў. Аднак падчас руху адна з іх "узбунтавалася", зламала задні борт і часткова апынулася на праезнай частцы дарогі. Зачапіўшыся пярэднімі нагамі, жывёла не змагла зрушыцца ні назад, ні наперад. Кіроўца дапамагчы не мог — вага дарослай каровы даходзіць да 750 кг. Да таго ж, ён баяўся, што астатнія жывёлы перапалохаюцца і канчаткова зламаюць задні борт. Тады ён і прыняў рашэнне пра "незвычайную транспарціроўку". Выпадковы мінак дапамог прывязаць карову да машыны і ішоў з палкай па праезнай частцы за аўтамабілем да пункта прызначэння.

Кіроўцу ў выніку прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці "за парушэнне правілаў перавозкі грузаў". З супрацоўнікамі прадпрыемства, на якім ён працуе, міліцыянеры правядуць "прафілактычны гутаркі", каб "у далейшым выключыць падобныя выпадкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі