У Беларусь мітрапалітам маглі прызначыць толькі высокапрыстойнага чалавека

Нагадаем, 25 снежня Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы прызначыў 61-гадовага мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла новым мітрапалітам Мінскім і Слуцкім. Ранейшы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт сышоў з пасады па ўласным жаданні ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. Новы кіраўнік БПЦ мяркуе прыбыць у Беларусь 4 студзеня.



Амбасадар Сурыкаў паведаміў, што блізка з мітрапалітам Паўлам ён не знаёмы. "Я сам паходжу з Сібіры, там іншыя мітрапаліты. Але дрэнных мітрапалітаў у Беларусі не бывае", — перадае БелаПАН словы расійскага дыпламата.



Ён спаслаўся на выказванні мітрапаліта Паўла наконт яго папярэдніка Філарэта. На думку Сурыкава, у Беларусь "мог быць прызначаны толькі высокапрыстойны чалавек і любячы людзей, бо Філарэт карыстаецца велічэзнай павагай у народа Беларусі. І на фоне гэтай павагі павінен быць прыстойны чалавек, які смог бы стаць пераемнікам".



Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі