У Беларусь плануюць прыцягнуць інвестыцый на 75 мільярдаў долараў

У Беларусь плануюць прыцягнуць інвестыцый на 75 мільярдаў долараў

На працягу 2016-2020 гадоў улады Беларусі плануюць прыцягнуць 75 мільярдаў долараў замежных інвестыцый. Гэтая сума ў паўтара раза перавышае штогадовы валавы ўнутраны прадукт нашай краіны.

У Міністэрстве эканомікі спадзяюцца, што ім дасца прыцягнуць столькі інвестыцый у краіну, хаця цяперашнія 80 “прыярытэтных” інвестыцыйных праектаў даюць толькі 27 мільярадаў долараў ад запланаваных 75 мільярдаў. Пра гэта першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой паведаміў 1 лютага ў Палаце прадстаўнікоў падчас семінара, прысвечанага дзяржаўна-прыватнаму партнёрству.

Крутой: “Прыярытэтам інвестыцый аб’яўленыя экспарта-арыентаваныя прадпрыемствы рэальнага сектара і сферы паслуг — менавіта тут будзе сканцэнтраваныя інвестыцыі з дзяржаўнай падтрымкай. У тым ліку праз крэдыты Банка развіцця. Свядома прынятае рашэнне, што грошы, якія дадуць хуткую аддачу, павінны быць накіраваныя ў першую чаргу на разгортванне прамысловых прадпрыемстваў для атрымання экспартна-валютнай выручкі плюс стварэнне новых працоўных месцаў”.

Аднак прадстаўнік Мінэканомікі ўказаў дэпутатам парламента на неабходнасць унесці пэўныя змены і ўдакладненні ў прыняты ў 2015 годзе закон “Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве”. Бо да гэтага закона шмат прэтэнзій маюць патэнцыйныя інвестары. І галоўная — у тым, што ён не вельмі ім зразумелы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі