У Беларусь прыбыў старшыня Дзяржаўнага савета Амана

Дэлегацыя Дзяржаўнага савета Амана на чале з яго старшынём Ях'ям бэн Махфузам аль-Манзэры прыбыла 24 траўня ў Мінск. Як паведамляе БЕЛТА, афіцыйны візіт працягнецца да 29 траўня. Плануецца, што дэлегацыя Дзяржсавету Амана сустрэнецца з прадстаўнікамі Нацыянальнага сходу Беларусі. Таксама госці маюць намер сустрэцца з кіраўніцтвам Міністэрства замежных справаў, муфціем Беларусі Абу-Бекірам Шабановічам, азнаёміцца з працай прадпрыемстваў "БелАЗ", "Амкадор" і агракамбіната "Ждановічы", наведаць Ваенную акадэмію і Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі