У Беларусь прыбывае кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЕ Герт Арэнс

У Мінск прыбывае кіраўнік місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі Герт Арэнс. На 11 жніўня запланаваная яго сустрэча з членамі Цэнтрвыбаркаму. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік кажа, што Цэнтрвыбаркам задаволены, што менавіта Арэнс будзе ачольваць місію.

"Са спадаром Арэнсам у нас з ім склаліся добрыя, дзелавыя адносіны ў той час, калі ён ачольваў місію БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на тое, што ў цэлым заключэнне місіі было негатыўным, гэты чалавек выклікае павагу, таму што ён вельмі карэктны спецыяліст, які ацэньвае выбарчы працэс, а не нейкія палітычныя моманты", - цытуе словы Лазавіка "Інтэрфакс".

Мяркуецца, што на выбарах у Палату прадстаўнікоў у Беларусі будзе працаваць больш за 300 назіральнікаў ад АБСЕ. Нагадаем, выбары прызначаныя на 28 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі