У Беларусь прыехалі нашчадкі Радзівілаў
Нашчадкі княскага роду Радзівілаў наведваюць Беларусь. З Польшчы і Францыі прыехалі 10 спадкаемцаў славутага магнацкага роду. Як паведаміў Еўрарадыё адзін з ініцыятараў візіту журналіст Глеб Лабадзенка, Радзівілы прабудуць у нашай краіне некаьлкі дзён. Яны плануюць пабываць у мясцінах, звязаных з гісторыяй роду, — у Міры, Нясвіжы, Паланечцы і Радзівілімонтах.