У Беларусі абмяркоўваюць увядзенне адказнасці за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце

У Беларусі абмяркоўваюць увядзенне адказнасці за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце

У Беларусі абмяркоўваюць увядзенне адказнасці за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце (у тым ліку і ў выпадку, калі яе крыніцай з'яўляецца ананім). Пра гэта заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк. Паводле яго слоў, разглядаецца як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. За такое правапарушэнне магчымы і буйны штраф, інфармуе БЕЛТА. Якія ведамствы, структуры абмяркоўваюць згаданую тэму, генпракурор не ўдакладніў.

Канюк адзначыў, што сродкі масавай інфармацыі павінны прадастаўляць правераны кантэнт. А непраўдзівая інфармацыя "бударажыць грамадскую думку" ды мае "негатыўныя наступствы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі