У Беларусі адмянілі экспрэс-замену пашпарта? Пытаем у спецыялістаў

Атрымаць беларускі пашпарт — той яшчэ квэст / Global Look Press / Attila Husejnow

Атрымаць беларускі пашпарт — той яшчэ квэст / Global Look Press / Attila Husejnow / Global Look Press/Attila Husejnow

"Чула, што ў Беларусі адмянілі экспрэс-замену пашпартоў. Атрымліваецца, што трэба не толькі ехаць дадому, але і тырчаць там месяц, пакуль не зробяць новы дакумент?"

Такое пытанне задала слухачка Еўрарадыё Марыя, якая шмат гадоў жыве ў Польшчы і не разумее, як сарвацца з працы на трыццаць дзён праз тое, што Лукашэнка загадаў больш не выдаваць пашпарты ў консульствах за мяжой.

Мы вырашылі праверыць гэтыя чуткі і ад імени Марыі патэлефанавалі ў аддзел упраўлення па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага раёна Мінска.

— Вы можаце падаць дакументы на экспрэс-замену, але з тэхнічных прычын цягам сямі дзён ён можа быць не выраблены, — адказвае начальнік аддзела ўпраўлення Алег Слабко. — Мы проста папярэджваем, бо, напрыклад, вы можаце ўзяць пуцёўку, а потым прыйсці да нас, а дакумент яшчэ не гатовы. Зразумела, што грошы мы вам вернем, але настрой будзе сапсаваны. Біяметрычныя дакументы вырабляюцца тэрмін у тэрмін і нават ідуць трохі з апярэджаннем.

— Наогул памяняць пашпарт у паскораным рэжыме можна, — кажа намеснік начальніка Дэпартамента грамадзянства і міграцыі — начальнік упраўлення грамадзянства, пашпартнай працы і выезду за мяжу Павел Хрышчановіч.

Пачуўшы пра тое, што нам паведамілі пра магчымыя тэхнічныя праблемы, спецыяліст тут жа агаворваецца:

— Ну так, праблематыка з паскарэннем ёсць. Мы папярэджваем пра тое, што вы на свой страх і рызыку можаце аплаціць, але калі мы не паспеем выканаць адміністрацыйную працэдуру ў паскораным парадку, вам проста дадуць квітанцыю на вяртанне грошай. Асабліва ў Фрунзенскім раёне, дзе пражывае 500 тысяч чалавек. Сёння ў нас вельмі вялікая колькасць зваротаў грамадзян, і тэхніка не спраўляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі