У Беларусі апублікаваны ўказ, які датычыць сачэння за карыстальнікамі інтэрнэту

Кантроль узмацняецца / pixabay.com
Кантроль узмацняецца / pixabay.com

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 368 ад 18 кастрычніка 2022-га ("Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць"), які датычыць сачэння за карыстальнікамі інтэрнэту. Ён прадугледжвае стварэнне спецыяльнай інфармацыйнай сістэмы электроннага ўзаемадзеяння са спецслужбамі. Дагэтуль сістэму сачэння ў рэжыме анлайн за карыстальнікамі мусілі мець аператары электрасувязі, далей — ААЦ і КДБ. Указ часткова пачне дзейнічаць праз тры месяцы.

ААЦ і КДБ самі вызначаць, за якімі інтэрнэт-рэсурсамі будуць сачыць. А кантроль будзе адбывацца праз "сістэму тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў". Да яе і мусяць падключыцца пастаўшчыкі паслуг электрасувязі і ўладальнікі сайтаў, якія атрымаюць пра неабходнасць гэтага паведамленне. Інакш ім пагражае блакіроўка. Спецыяльнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне ім давядзецца набываць за свой кошт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі