У Беларусі будуць апошнія цёплыя выхадныя, з серады — пахаладанне

У Беларусі будуць апошнія цёплыя выхадныя, з серады — пахаладанне

Бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі будуць цёплыя, пераважна без ападкаў. Уначы тэмпература паветра складзе ад 3 да 8 градусаў цяпла, удзень — 14-20. А ў нядзелю ў паўднёвай частцы нашай краіны чакаецца да +22 градусаў. Ноччу і раніцай магчымыя туманы.

Цёплым будзе і панядзелак, 5 кастрычніка. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 цяпла, удзень будзе +14 — +20. На поўдні краіны — да 23 градусаў вышэй за нуль.

А вось з аўторка тэмпература паветра пачне мяняцца. Чакаецца значнае паніжэнне тэмпературы паветра, месцамі пройдуць дажджы. Ноч яшчэ будзе цёплая — ад 4 да 11 градусаў цяпла. А вось дзённыя тэмпературы панізяцца да +6 — +12 градусаў. Толькі на поўдні яшчэ захаваецца цеплыня, там будзе да +18.

Вось што распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова:

"7 і 8 кастрычніка, гэта сярэдзіна наступнага тыдня, будзе ўжо холадна. Тэмпература паветра ўначы будзе пераважна 0 — мінус 3 (гэта ніжэй за кліматычную норму), удзень — 5-11 градусаў. Толькі па паўднёвым захадзе нашай краіны цяплей, уначы там яшчэ не будзе замаразкаў. А ў чацвер па большай частцы тэрыторыі Беларусі тэмпература паветра будзе ад 0 да мінус 5, месцамі да мінус 7, дзённыя — 5-12 градусаў цяпла".

Да канца наступнага тыдня сіноптыкі прагназуюць паніжаны тэмпературны фон.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі