У Беларусі крамам дазволілі падняць цэны на дзіцячае харчаванне
У Беларусі крамам дазволілі падняць цэны на дзіцячае харчаванне. Такое рашэнне было ўзгоднена камісіяй па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры ўрадзе, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць з 14 траўня.
МАРГ адзначае, што суб'екты гандлю могуць павялічыць цэны на дзіцячае харчаванне "суразмерна цэнам, павышаным вытворцамі (імпарцёрамі) па раней дзеючых пратаколах, з захаваннем гандлёвай надбаўкі, якая прымяняецца, у памеры не вышэй за 15 адсоткаў".
Яшчэ ў красавіку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю злавіла адну з гандлёвых сетак на завышэнні коштаў на дзіцячае харчаванне. Пакараннем была адміністрацыйная адказнасць.
Калі ў чэрвені 2021-га ў Беларусі падаражэла дзіцячае харчаванне, чыноўнікі тлумачылі гэта ростам кошту асноўнай сыравіны і іншага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.