У Беларусі мяняецца парадак разліку кошту праезду ў прыгарадных цягніках

Парадак разліку кошту праезду ў прыгарадных цягніках мяняецца ў Беларусі з 1 чэрвеня. Беларуская чыгунка рэалізуе новаўвядзенне — аплату праезду па пакіламетровым тарыфе.
Як паведамляе агенцтва "Минск-Новости", дзейны зонны тарыф 440 рублёў ужываецца пры разліку кошту праезду ад станцыі ці прыпыначнага пункта адпраўлення пасажыра на адлегласць не больш за 5 кіламетраў. Пры разліку кошту на большую адлегласць бярэцца зонны тарыф 440 рублёў і за кожны наступны адзін кіламетр паездкі — 44 рублі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі