У Беларусі перастаў адчыняцца сайт pozirk.online
Зачынілі доступ да сайта "Позірк"
У Беларусі перастаў адчыняцца сайт pozirk.online.
Рэдакцыя мяркуе, што доступ да сайта заблакаваны на патрабаванне ўладаў. Афіцыйных паведамленняў пра абмежаванне доступу не было. Карыстальнікі ў Беларусі могуць адчыніць pozirk.online толькі з дапамогай VPN.
У снежні 2023 года рэжым Лукашэнкі празнаў кантэнт сайта “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Над сайтам “Позірк” працуе частка былой каманды інфармагенцтва БелаПАН і інтэрнет-газеты Naviny.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.