У Беларусі прыбавілася восем новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек.
Гэта Ганна Пышнік, Андрэй Уткін, Віктар Кулінка, Ірына Абдукерына, Алег Барадзін, Іван Яснікаў, Мікіта Слепянок, Віктар Бедрый.
Большасць з іх узятая пад варту за тое, што перадавалі адмінам ТГ-каналаў звесткі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі, якая накіроўвалася для вайны ва Украіну.
Мікіта Слепянок узяты пад варту за стварэнне культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans, які МУС прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем. А Віктара Бедрыя за стварэнне рэгіянальнага ТГ-канала, прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, ужо нават асудзілі на тры гады.
На сёння ў Беларусі 1133 палітвязні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.