У Беларусі створаць "народнае апалчэнне"
У Беларусі будзе створанае народнае апалчэнне. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае Sputnik.
Па яго словах, такую задачу на нарадзе 26 траўня паставіў Аляксандр Лукашэнка.
"На ўчорашняй нарадзе ў рамках карэктавання пытанняў удакладнення развіцця Узброеных сіл галоўнакамандуючы паставіў задачу ў тым ліку стварыць у краіне народнае апалчэнне. Гэтае пытанне, мы бачым, сапраўды важнае. Самае галоўнае ёсць і людзі, і ўзбраенне", — заявіў міністр.
Чым "народнае апалчэнне" будзе адрознівацца ад ужо існуючых войскаў тэрытарыяльнай абароны, не паведамляецца.
Напярэдадні Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам Мінабароны. Па яе выніках стала вядома, што ў Беларусі пачалі ствараць Паўднёвае аператыўнае камандаванне. Яго задачай будзе, як выглядае, украінскі кірунак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.