У Беларусі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі крычалку "Хто не скача..."

У Беларусі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі крычалку "Хто не скача..."

У Беларусі абнавілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго дадалі крычалку "Хто не скача, той...". Рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 14 верасня 2018-га пачало дзейнічаць з 11 кастрычніка.

Згаданая крычалка гучала 8 верасня на мінскім стадыёне "Дынама" падчас матчу футбольных зборных Беларусі і Сан-Марына. Цяпер яна прызнаная экстрэмісцкай. Калі раней у Беларусі каралі за распаўсюд у інтэрнэце відэа з ёй, цяпер забронена яе скандаванне, выява ў розных формах (пакаранне — штраф ці адміністрацыйны арышт). СМІ не могуць прыводзіць ці агучваць змест крычалкі. Адбылося гэта, дзякуючы ініцыятыве галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Цікава, што УЕФА пакарала АБФФ штрафам толькі па піратэхніку на трыбунах. У палітычных крычалках інспектары еўрапейскай футбольнай федэрацыі не пабачылі парушэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі