У Беларусі ўзмацнілі адказнасць за ўдзел у баявых дзеяннях у іншых краінах

У Беларусі ўзмацнілі адказнасць за ўдзел у баявых дзеяннях у іншых краінах

У Беларусі ўзмацнілі адказнасць за экстрэмізм і ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых краін. Закон “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”, прыняты парламентам 4 красавіка ў двух чытаннях і ўзгоднены ў той жа дзень, падпісаў Аляксандр Лукашэнка

Папраўкі ў заканадаўства ўводзяць крымінальную адказнасць за экстрэмізм і ўдзел у баявых дзеянняў у іншых краінах. Сёння, 22 красавіка, закон апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Існуючае заканадаўства дапоўненае шэрагам нормаў. Гэта перадухіленне дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў, перадухіленне ўдзелу беларусаў ва ўзброеных канфліктах за мяжой і недапушчэнне выкарыстання ў антыграмадскіх і злачынных мэтах так званых кактэйляў Молатава.

Крымінальны кодэкс дапаўняецца артыкуламі “Стварэнне экстрэмісцкага фармавання” і “Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання”. За стварэнне і кіраванне такім фармаваннем ці яго структурамі ппрадугледжваецца абмежаванне волі (да пяці гадоў) або зняволенне (ад трох да сямі гадоў). 

Уводзіцца адказнасць за перавозку матэрыялаў, якія ўмяшчаюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуюць такую дзейнасць.

Пашыраная і адміністратыўная адказнасць за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Што да санкцыяў за ўдзел у ваенных канфліктах без упаўнаважання з боку дзяржавы, то беларускіх грамадзян або асобаў, якія стала пражываюць на тэрыторыі нашай краіны будуць караць абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі тэрмінам ад двух да пяці гадоў, калі няма прыкметы злачынства паводле артыкулы 133 КК “Найміцтва”. 

За вярбоўку, навучанне і іншую падрыхтоўку беларусаў да ўдзелу ва ўзброеным фармаванні, а таксама за фінансаванне такой дзейнасці прадугледжваецца пазбаўленне волі тэрмінам ад пяці да дзесяці год. Пры гэтым не павінна быць прыкметаў злачынства, прадугледжанага артыкулам 132 КК “Вярбоўка, навучанне, фінансаванне і выкарыстанне наймітаў”.  

Закон набывае моц праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі