У Беларусі ўзрос попыт на віягру
Падчас святаў у Беларусі ўзрастае попыт на віягру. У мінулым годзе гэты прэпарат трапіў ў тройку лідэраў продажу лекаў ва Украіне. Саступіўшы толькі “актавегіну” (прэпарату для гаення ранаў) і “эсэнцыяле фортэ” (прафілактычныя лекі для печані).
Не адстае і Расія, дзе попыт на віягру таксама ужо не раз вагаўся паміж другім і трэцім месцамі.
Дый у Беларусі, як выявілася, “цудадзейны” прэпарат па рэйтынгу саступае толькі сардэчна- сасудзістым і жарапаніжальным сродкам. Распавядае супрацоўніца аддзелу лекавага забеспячэння РУП “Белфармацыя” Вольга:
“Міжнародная назва яго сілдэнафіл. Гэтым прэпаратам, вядома, заняты пэўны працэнт рынку. Пэўны попыт на яго перыядычны. Як правіла, перад якімі-небудзь вялікімі святамі продаж яго ўзрастае.
Калі параўноваць з медыкаментамі, якія належаць да сардэчна-сасудзістых, супрацьзапаленчых, жарапаніжальных, то ён стаіць пасля іх”.
У 2006 годзе украінцы, набываючы віягру, пакінулі ў аптэках больш за 10 млн долараў! Назва “Віягра” нарадзілася ў выніку зліцця слоў «Vigor» (улада, моц, энергія) і Ніагара — самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы.
Але ж больш цікавым з’яўляецца яе адкрыццё. Першапачаткова гэты прэпарат распрацоўваўся як сродак барацьбы з ангінай, а своеасаблівы эфект быў вынайдзены выпадкова. У 1992 годзе былі выяўленыя каштоўныя пабочныя эфекты.
Сусвет належным чынам ацаніў гэтае вынаходства. У 1998 годзе навукоўцы, якія адкрылі таямніцы віягры, былі ўганараваныя Нобелеўскай прэміяй.
Мы доўга думалі, хто са знакамітых людзей Беларусі мог бы нам прызнацца ва ўжыванні віягры? І вырашылі з звярнуцца да Аляксандра Кулінковіча.
На жаль, нашыя надзеі на станоўчы адказ не спраўдзіліся, але па словах Аляксандра, у хуткім часе ён абавязкова паспрабуе знакамітыя блакітныя таблеткі.
Аляксандр Кулінковіч: “Вы ведаеце — ніколі, але вельмі хачу, страшэнна хачу! Абяцаюць чароўны эфект, грамабой якасьці. Вядома, хочацца паспрабаваць. Больш за тое, я папрасіў сваю знаёмую падараваць мне віягру на Восьмага сакавіка.
На мой погляд, кожны нармальны мужчына жыве дзеля жанчыны. А гэты прэпарат дапамагае яму быць для жанчыны больш прыемным”.
Але ж аптэкары не прытрымліваюцца такіх жа меркаванняў і не раяць зайздросціць тым, хто вымушаны звяртацца да віягры. Распавядае супрацоўніца адной з мінскіх аптэк:
“Я б не трэцяе месца дала гэтаму прэпарату. І гэта радуе. Таму што паказвае на здаровае мужчынскае насельніцтва”.
Памятайце: медыкі не раяць ужываць віягру тым, хто па-сапраўднаму не мае патрэбу ў яе “цудадзейнасці”, абгрунтоўваючы гэта тым, што пры неразумным ужыванні прэпарат можа выклікаць залежнасць.
Таму у некаторых выпадках лепш звярнуцца да альтэрнатываў прэпарату. На думку нігерыйскіх навукоўцаў, сапраўдны шакалад нават лепей за віягру стымулюе сэксуальнае ўзбуджэнне.
Да таго ж, какава-бабы не маюць пабочных эфектаў, з’яўляюцца лепшымі антыаксідантамі і спрыяюць прафілактыцы сардэчных прыступаў, гіпертаніі і дыябету.
Можна звярнуцца і да старых, але ўжо правераных народных метадаў. Напрыклад, такая расліна, як сельдэрэй, з даўніх часоў таксама вядомая, як добры сродак барацьбы з імпатэнцыяй. Можна звярнуцца і да малака з морквай.