У Беларусі зноў патаннее аўтамабільнае паліва

Аўтамабілі ў Мінску / З архіву Еўрарадыё
Аўтамабілі ў Мінску / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі зноў патаннее аўтамабільнае паліва. З 21 сакавіка цэны зменяцца на ўжо традыцыйную 1 капейку, паведамляе "Белнафтахім".

Ад аўторка цэны за літр аўтамабільнага паліва будуць наступныя:

АІ-92 — 2,33 рубля;

АІ-95 — 2,43 рубля;

АІ-98 – 2,65 рубля;

дызельнае паліва — 2,43 рубля.

Прычыны змены коштаў на аўтамабільнае паліва "Белнафтахім" ніяк не патлумачыў.

Цэны на аўтамабільнае паліва не змяняліся ў нашай краіне з чэрвеня 2022 года, калі яно падаражэла на традыцыйныя 2 капейкі (падаражанне было 18-м за год). У сакавіку 2023-га паліва тройчы патаннела на 1 капейку: 7, 14 і 21 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі