У безальтэрнатыўнай акрузе кандыдат памёр перад выбарамі
Выбары ў мясцовыя саветы не адбудуцца ў дзвюх акругах, бо з кампаніі выбылі адзіныя зарэгістраваныя там кандыдаты.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на сакратара Цэнтравыбаркама Мікалая Лазавіка. Па словах чыноўніка, гаворка ідзе пра выбары ў сельскія саветы. Адзін з кандыдатаў памёр, а другі выбыў з выбарчай кампаніі па сямейных абставінах.
Лазавік кажа, што закон дазваляе вылучыць новага кандыдата не пазней, чым за 20 дзён да выбараў. Такім чынам, па гэтых акругах падчас выбарчай кампаніі кандыдаты абраныя не будуць. Пры гэтым Лазавік дадаў, што гэта не выключае правядзення паўторных выбараў. Тэрмін такіх выбараў законам не агавораны.
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў адбудуцца 23 сакавіка. Датэрміновае галасаванне пачнецца 18 сакавіка.
Фота — horads.by