У Браслаўскім раёне ратавальнікі выцягнулі з палонкі дваіх рыбакоў
З дапамогай выратавальнай дошкі ратавальнікі дабраліся да рыбакоў
У Браслаўскім раёне ратавальнікі выцягнулі з палонкі дваіх рыбакоў. Мужчыны знаходзіліся ў вадзе ў 150 метрах ад берага.
Здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 16-й гадзіны на возеры Прутас каля вёскі Чарназем'е. На месца прыехалі ратавальнікі. Яны з дапамогай выратавальнай дошкі дабраліся да рыбакоў і па чарзе даставілі іх на бераг.
Выратаваных мужчын агледзелі медыкі, шпіталізацыя ім не спатрэбілася, адзначае прэс-служба МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.