У Брэсце адкрылася лялечная выстава (фота)
"Баль лялек" сабраў каля 100 экспанатаў з розных краінаў.
У Брэсце адкрылася лялечная выстава. Тут можна пабачыць аўтарскія лялькі, зробленыя як прафесійнымі мастакамі, так і дзецьмі — навучэнцамі мастацкіх гурткоў Брэста.
Асаблівую каштоўнасць уяўляюць калекцыйныя фабрычныя лялькі,
выпушчаныя цягам мінулага стагоддзя.
Адна з арганізатараў выставы Наталля Пятрова паведаміла Еўрарадыё, што
на "Бале лялек" можна пабачыць і вельмі ўнікальныя экспанаты .
Пятрова: "Лялькі, як дзеці" — такі лозунг пры стварэнні лялек вылучыла вядомая нямецкая мастачка Крыста Рагацкі. Яна стварае лялькі сама па ўласным дызайне. Лялькі маюць свой нумар, пашпарт — ніколі не паўтараюцца. Лялька Ута, якая ў нас сядзіць у калысцы, адзіная ў свеце. Цацачныя калыскі таксама вельмі цікавыя — яны затрыманыя на Брэсцкай мытні і датуюцца канцом XIХ — пачаткам ХХ стагоддзя".
Азнаёміцца з выставай можна ў музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці". Праходзіць яна будзе да 31 сакавіка.