У Брэсце кітайскі мастак прадставіў свае карціны з тыграмі (фота)

Кітайскі мастак Ао Тэ прадставіў у Брэсце свае карціны. Ён уваходзіць у дзесятку найлепшых мастакоў Кітая, якія малююць тыграў. Мастак працуе ў тэхніцы кітайскага жывапісу тушшу па рысавай паперы.   Ён удзельнік міжнародных выстаў і лаўрэат мноства прэмій, сябра сталага камітэту Асацыяцыі культурных абменаў Кітая.

Беларусь Ао Тэ адведаў ужо ў другі раз. Натхнёны беларускай прыродай і творчасцю Янкі Купалы, мастак стварыў шэраг карцін, прысвечаных Беларусі. Напрыклад, пяру мастака належаць партрэты беларускіх паэтаў.

"Беларускі бок у свой час прапанаваў намаляваць Янку Купалу і Якуба Коласа, бо  таксама малюю і людзей. Некалькі год таму (у 2012-м годзе — Еўрарадыё.) акурат былі гадавіны з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Партрэты намаляваў і падараваў музею Янкі Купалы, якія цяпер там і знаходзяцца", — распавядае Ао Тэ.

12 траўня Ао Тэ прадставіў у Брэсцкім мастацкім музеі 10 сваіх карцін. Адну з іх ён намаляваў на вачах у прысутных падчас майстар-класу.

Экспазіцыя працавала ўсяго адзін дзень, бо Ао Тэ быў у Брэсце праездам. Аднак, па словах арганізатараў, візіт мастака з новай выставай плануецца ў сёлета ў верасні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі